У Крыме вызвалілі адмірала Гайдука і іншых закладнікаў

У Крыме ноччу пасля ўльтыматуму афіцыйнага Кіева былі вызваленыя ўкраінскія закладнікі — грамадскія актывісты і вайскоўцы.



86d4e84a_da37_43ee_b9dc_fadf3b99c1a5_w640_r1_s_cx0_cy11_cw0.jpg

Сяргей Гайдук

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў актывіст Сяргей Кавальскі, які праінфармаваў, што на адміністрацыйнай мяжы паміж Крымам і Херсонскай вобласцю каля вёскі Чангар на свабоду выйшлі Анатоль Кавальскі і Андрэй Шчакун. Сяргей Кавальскі кажа, што гэтых людзей абмянялі, але не ўдакладніў, на каго менавіта.


Аб вызваленні закладнікаў на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў і дэпутат Вярхоўнай Рады Анатоль Грыцэнка. Ягоны сын, актывіст "Аўтамайдана" Аляксей Грыцэнка быў сярод людзей, затрыманых прадстаўнікамі самаабвешчанай ўлады Крыму.


Апрача таго звольнены адмірал Сяргей Гайдук, камандуючы ВМС Украіны і грамадскія актывісты Міхаіл Давыдзенка, Максім Трывідзенка, Сяргей Супрун, Юрый Шаўчэнка.


Раней прэсавая служба выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава паведаміла, што закладнікі, захопленыя ў Крыме расійскімі ваеннымі і прадстаўнікамі самаабвешчанай улады Крыма, павінны быць вызваленыя ноччу іначай будуць прадпрынятыя захады тэхнічнага і тэхналагічнага характару. А 21.00 ўчора пачаўся перамоўны працэс па вызваленні закладнікаў.

 

www.svaboda.org