Вярхоўная Рада атрымала праект Дэкларацыі аб барацьбе за вызваленне Украіны

Праект Дэкларацыі на разгляд парламента ўнёс старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў.



turcynau.jpg

"Упершыню пасля заканчэння Другой сусветнай вайны агульнапрызнаныя межы Еўропы цынічна "перамалёўвае" краіна, якая па шматбаковых і двухбаковых дамовах гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, недатыкальнасць і непарушнасць яе межаў. Адзіным непрыхаваным матывам Расійскай Федэрацыі ў ажыццяўленні гэтага міжнароднага злачынства з'яўляецца праславутая дактрына "разрастання рускага свету", — цытуе УНІАН словы дакумента.

У праекце Дэкларацыі гаворыцца, што ўкраінскі народ ніколі не прызнае анэксію неад'емнай часткі сваёй тэрыторыі — Аўтаномнай Рэспублікі Крым, захопленай Расіяй з грубым парушэннем фундаментальных нормаў міжнароднага права і агульнапрызнаных прынцыпаў суіснавання дзяржаў.

Вярхоўная Рада просіць міжнародную супольнасць не прызнаваць уключэнне Крыма і Севастопаля ў склад Расіі.
Еўрарадыё

Фота — УНІАН