МЗС Беларусі — Захаду: не вам вырашаць славянскую спрэчку ў Крыме

Міністэрства замежных спраў Беларусі 19 сакавіка выступіла з заявай у сувязі з падзеямі ва Украіне, правядзеннем 16 сакавіка рэферэндуму ў Крыме і прыняццем рашэння аб яго ўваходжанні ў склад Расіі. 



xlx4b_w465h262.jpg

У адрозненне ад папярэдніх заяў, у гэтай адсутнічае хоць якая-небудзь згадка аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

МЗС адзначае, што на супярэчнасцях, якія ўзнікалі паміж Беларуссю, Расіяй і Украінай, "неаднаразова спрабавалі гуляць і выкарыстоўваць іх у своекарыслівых мэтах знешнія сілы". "Асабліва глыбокую заклапочанасць у нас выклікаюць спробы палітыкаў, у рэчаіснасці далёкіх ад падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, вырашаць, што добра, а што дрэнна для нашых славянскіх народаў", — заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.

"З улікам сённяшніх рэалій" МЗС выступіў "супраць аднабокага, небесстаронняга тлумачэння прынцыпаў міжнароднага права, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, спробаў заяўляць пра ўнікальнасць адных міжнародных сітуацый і тэрыторый і ігнараваць іншыя". Верагодна, маецца на ўвазе заявы ўладаў РФ аб Косаўскім прэцэдэнце для Крыму і нязгоды з такой пазіцыяй заходніх краін.

Міністэрства паабяцала прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расіяй да брацкіх і добрасуседскіх, дапамагчы знайсці варыянты ўрэгулявання наяўных супярэчнасцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяння.

telegraf.by