У Лідзе пачалі змаганне з тытунёвымі кіёскамі

Жыхары Ліды, узяўшы прыклад з гарадзенцаў, пачалі збіраць подпісы пад электроннай петыцыяй супраць навалы кіёскаў “Табак” у іх горадзе. Пакуль яны сабралі больш за 1100 подпісаў.



get_imgnyw0jeze.jpg

Цыгарэтныя кіёскі пачалі з’яўляцца ў Лідзе месяц таму, у пачатку сакавіка.

Цяпер лідчукі патрабуюць ад старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Астроўскага таго самага, чаго гарадзенцы ад сваіх мясцовых уладаў: зменшыць колькасць кіёскаў, прыбраць іх з прыпынкаў, дзе паленне і так забаронена, перанесці іх далей ад навучальных устаноў, змяніць колер кіёскаў і прыбраць вялікі надпіс “Табак”.

www.t-styl.info