У Нігерыі тэрарысты расстралялі 50 студэнтаў і спалілі універсітэт
Па меншай меры 50 навучэнцаў сельскагаспадарчага каледжа на паўночным усходзе Нігерыі сталі ахвярамі нападу баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Бока харам» у нядзелю на досвітку, паведаміў агенцтву АР рэктар навучальнай установы.
Дакладны лік ахвяр яшчэ не ўстаноўлены, таму што ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы ў аўдыторыях, разбураных і падпаленых нападнікамі. Рэктар не выключыў, што колькасць ахвяр можа
вырасці.
Большасць студэнтаў спалі ў момант пачатку атакі. Каля тысячы змаглі бегчы з будынка пасля таго, як тэрарысты пачалі абстрэл.
«Бока харам» — радыкальная ісламская секта, якая ставіць сваёй мэтай ўвядзенне шарыяту на ўсёй
тэрыторыі краіны, выкараненне заходняга ладу жыцця. У апошнія гады яна здзяйсняе напады на хрысціянскія цэрквы, паліцэйскія ўчасткі.
newsru.com