У Непале футбалістаў абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе за прайграныя матчы
Пяцёра футбалістаў зборнай Непала паўсталі перад судом па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе. Іх падазраюць у атрыманні грошай за прайграныя зборнай матчы.
Фота wikipedia.org
Пракуроры патрабуюць прысудзіць усіх абвінавачаных да смяротнага пакарання, паведамляе www.bbc.com.
Былога капітана зборнай Сагара Тапу і брамніка Рытэша Тапу арыштавалі месяц таму разам з трыма іншымі гульцамі каманды.
На рахунках футбалістаў былі выяўленыя буйныя сумы грошай, як мяркуецца, атрыманыя імі пасля таго, як у 2011 годзе каманда прайграла — па версіі следчых, наўмысна — серыю адборачных матчаў да чэмпіянату свету.
Па словах прадстаўніка суда, якія прававой падставай для абвінавачванняў з'яўляецца прыняты ў Непале ў 1989 годзе закон аб дзеяннях, якія пагражаюць "суверэнітэту, цэласнасці або нацыянальнаму адзінству" краіны.