У Польшчы — Дзень незалежнасці
11 лістапада 1918 году краіна атрымала статус незалежнай дзяржавы. У гэты дзень традыцыйна ва ўсёй краіне праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам цэнтральных ды мясцовых уладаў.
Сёння ў Варшаве пройдуць тры буйныя маніфестацыі. Сёлета ўпершыню плануецца марш "Разам за незалежную", суарганізатарам якога выступае Канцылярыя прэзідэнта. Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ўскладзе кветкі ля помнікаў людзей, якія спрычыніліся да вяртання Польшчы незалежнасці: маршалка Юзэфа Пілсудскага, кардынала Стэфана Вышыньскага, Вінцэнта Вітаса, Стэфана Равецкага ("Грота"), Ігнацы Яна Падэрэўскага і Рамана Дмоўскага.
Паралельна па вуліцах Варшавы пройдуць "Марш Незалежнасці" і "Антыфашысцкая маніфестацыя".
euroradio.fm