У Польшчы пачынаецца новы этап пошукаў "залатога цягніка"

Новы этап пошукаў пройдзе на ўчастку паміж Уроцлавам і Валбжыхам. Вынікі даследаванняў будуць апублікаваныя не раней канца лістапада.



0_15665682_303_00.jpg

У пошуках загадкавага "залатога цягніка" часоў нямецкага нацыянал-сацыялізму пачынаецца новы этап. З панядзелка на чыгуначным участку паміж польскімі Уроцлавам і Валбжыхам, што ў Ніжняй Сілезіі, пачнуцца два новых пошукавых мерапрыемствы. У іх рамках эксперты маюць намер пры дапамозе наземных радыёлакацыйных установак і спецыяльных камер даследаваць меркаваныя месцы знаходжання цягніка. Вынікі не будуць апублікаваныя раней канца лістапада.

Паведамленні пра бронецягнік, які ў апошнія тыдні Другой сусветнай вайны быў нібыта дзесьці схаваны пад зямлю, выклікалі ў Ніжняй Сілезіі сапраўдную "залатую ліхаманку". Мясцовыя жыхары і СМІ заяўляюць, што цягнік — чыё існаванне да гэтага часу не даказана — мог быць запоўнены золатам і выкрадзенымі скарбамі нацыстаў.

Deutsche Welle