У Польшчы пад зямлёй знойдзены "залаты цягнік" нацыстаў, ВІДЭА
У закінутым тунэлі пад польскім Валбжыхам, мяркуючы па ўсім, знойдзены цягнік са "скарбамі нацыстаў".

Польскія археолагі з
дапамогай адмысловай тэхнікі працягваюць даследаваць месца знаходкі ў тунэлях, пабудаваных нацыстамі ў гады вайны паміж гарадамі Уроцлаў і Валбжых. Улады перасцераглі
шукальнікаў скарбаў ад самастойных спроб весці раскопкі ў рэгіёне, бо аб'екты
пад зямлёй і подступы
да іх могуць быць замініраваныя.
Гэтымі прычынамі тлумачыцца і тое, што працы ў месцы знойдзенага цягніка, якое дагэтуль трымаецца ў сакрэце, ідуць павольна. З пятніцы ўведзена паліцэйскае патруляванне ўздоўж чыгуначнага шляху паміж Уроцлавам і Валбжыхам.