Польшча. Едзеш на аўтобусе — зашпілі рамень бяспекі
За парушэнне згаданага правіла пагражае штраф у памеры 100 злотых (каля 25 еўра).

Інспекцыя дарожнага транспарту Польшчы заклікае пасажыраў прышпільваць рамені бяспекі ў аўтобусах.
Пры гэтым нагадвае, што за парушэнне згаданага правіла пагражае штраф у памеры 100 злотых (каля 25 еўра), паколькі ў Польшчы існуе абавязак зашпільваць рамені на міжгорадзе і прыгарадзе. Штраф заплаціць не кіроўца аўтобусу, а пасажыр, які не прышпіліўся.
Як вынікае з дадзеных Інспекцыі дарожнага транспарту, у Польшчы 96% кіроўцаў аўтамабіляў ды 76% пасажыраў зашпільваюць рвмені бяспекі.