Марыюш Машкевіч: Ніхто за беларусаў не зробіць краіну дэмакратычнай

“Каб Беларусь стала дэмакратычнай, намаганні павінны зрабіць самі беларусы, ніхто за іх гэтага не зробіць. Мы можам дапамагчы толькі пэўнымі прыкладамі і салідарнасцю”, — адзначае былы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Мінску Марыюш Машкевіч.



mariusz_maszkiewicz_2_833x400.jpg

— Калі ёсць нейкія элементы, чым можам падзяліцца, — гэта канешне так, але гэта не такая сістэматычная дапамога — палітычна-ідэалагічная. Ідзем і будзем вучыць дзікія народы чытаць і пісаць — гэта не так, каланіяльны падыход у Польшчы ўжо даўно адышоў. Самае галоўнае, каб самі беларусы заўважылі, які ў іх патэнцыял, колькі ў іх магчымасцяў, якая сіла, — адзначае Марыюш Машкевіч.

Марыюш Машкевіч быў актыўным дзеячам польскай "Салідарнасці". У пачатку 90-х гадоў пайшоў на дыпламатычную працу, быў прадстаўніком Польшчы ў Літве, пазней заснаваў першае польскае консульства ў Гародні, быў генеральным консулам і амбасадарам у Мінску.

У  сакавіку 2006 году быў арыштаваны ў Мінску ды жорстка збіты міліцыянтамі, пазней асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў. З таго часу не мае магчымасці прыехаць у Беларусь.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wikipedia.org