Беларусы менш ездзяць па закупы ў Польшчу

Больш як удвая ў параўнанні з мінулым годам скарацілася колькасць жыхароў Беларусі, якія наведваюць Польшчу з мэтай ажыццяўлення закупаў.



alfa_shops_833x400.jpg

Фота shopogoliki.by

Мытная служба краіны паведамляе, што колькасць зарэгістраваных квіткоў  Tax Free на працягу першай паловы 2015 года склала 558 з паловай тысяч, у той час як год таму гэтая колькасць істотна перавышала 1 мільён.

Эканамічны крызіс у Беларусі згуляў адмоўную ролю ў істотным змяншэнні паездак за мяжу, аднак жыхары краіны па-ранейшаму лічаць патрэбным рабіць закупы ў суседняй краіне:

— У нас ужо ў крыві купляць тыя тавары, якіх у нас няма, альбо яны горшай якасці, напрыклад, тая ж бытавая хімія ці кава.

Дакументы Tax Free сведчаць аб тым, што папулярнасцю ў беларускіх пакупнікоў карыстаюцца такія тавары, як электроніка, харчовыя прадукты, бытавая хімія, будаўнічыя матэрыялы, вопратка, аўтазапчасткі і мэбля.

Шоп-туры ў польскі Беласток ладзяцца не толькі з суседняй Гародні, але таксама з Мінска, Віцебска і Магілёва.

Беларускае Радыё Рацыя