У Расіі п'яны кіроўца збіў «пасланца міру» — амерыканскага раварыста, які аб'ехаў 60 краін
Амерыканскі велападарожнік Рон Макгерыці загінуў у ДТЗ пад Іванава (Расія). П'яны кіроўца аўтамабіля «Газэль», які збіў замежніка, уцёк з месца ДТЗ.
Амерыканец ад атрыманых траўм памёр.
«Кіроўца, пяцідзесяцігадовы мужчына, на момант сутыкнення з веласіпедыстам знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па факце гібелі амерыканца заведзеная крымінальная справа,
— паведаміў кіраўнік прэс-службы УМВД Расіі па Іванаўскай вобласці Уладзіслаў Радасцін.
Рон Макгерыці жыў у Бостане, яму быў 61 год. Падарожнік перасоўваўся на спецыяльна абсталяваным ровары, які дазваляе ехаць напаўлежучы або лежачы на спіне.
Ён называў сябе «пасланцам міру» і лічыў сваім абавязкам нагадваць людзям пра існаванне дабра.
Апошні каментар, адрасаваны яму ў фэйсбуку, гучаў так: «Роні, калі ласка, беражы сябе ў Расіі.
Надта шмат кепскіх навінаў адтуль».