У Славянску баевікі хочуць выкарыстоўваць прадстаўнікоў АБСЕ ў якасці "жывога шчыта" — СБУ
Прадстаўнікі АБСЕ ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах у падвальных памяшканнях штаба тэрарыстаў.
Фота www.unian.net
У СБУ распавялі, што захопленыя баевікамі прадстаўнікі АБСЕ утрымлівацца ў нечалавечых умовах у Славянску. Сярод затрыманых ёсць чалавек, які мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе.
"На сённяшні дзень афіцыйныя прадстаўнікі АБСЕ ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах у падвальных памяшканнях штаба тэрарыстаў. Сярод затрыманых ёсць чалавек, які неадкладна мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Штаб антытэрарыстычнай аперацыі на месцы гатовы яе прадставіць. Тэрарысты адмаўляюцца і не даюць магчымасці дапамагчы закладнікам", — адзначана ў паведамленні.
У СБУ лічаць, што, разумеючы непазбежнасць пакарання, тэрарысты плануюць выкарыстоўваць закладнікаў у якасці "жывога шчыту, фактычна тэрарызуючы ўсю міжнародную супольнасць, усе краіны — чальцы АБСЕ" . Таксама СБУ паведамляе, што выкраданне было ажыццёўлена пад кіраўніцтвам грамадзяніна РФ Ігара Стралкова, "які з'яўляецца кіраўніком рускіх дыверсантаў" у Славянску.
Непасрэдным выканаўцамі гэтага злачынства з'яўляецца дыверсанты "Церэц" і "Абвер". Акрамя гэтага, паведамляецца, што самі тэрарысты заяўляюць, што свае дзеянні яны ўзгадняюць з расійскім бокам" . Нагадаем, прадстаўнікі АБСЕ на Данетчыне зніклі паблізу Славянска.
Паводле tsn.ua