У Славянску і Краматорску дзейнічаюць расійскія дэсантнікі — Ярэма

У Данецкай вобласці знаходзіцца 45-ы полк паветрана-дэсантных войскаў Купянка-1, паведаміў першы віцэ-прэм'ер.



1396693.jpg

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма заявіў, што ў Славянску і Краматорску дзейнічае 45-ы гвардзейскі полк паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл РФ.

Паводле яго слоў, расійскіх вайскоўцаў з аўтаматамі ўдалося ідэнтыфікаваць, у прыватнасці, у Славянску і Краматорску.

"Мы ідэнтыфікавалі тых людзей, якія знаходзяцца цяпер у Славянску і Краматорску. Гэта прадстаўнікі падраздзялення 45-га гвардзейскага палку паветрана-дэсантных войскаў Купянка-1, які раскватараваны пад Масквой. Вось цяпер гэта падраздзяленне знаходзіцца на тэрыторыі Украіны", — заявіў Ярэма.

 

На ўсходзе Украіны працягваюцца ўзброеныя беспарадкі. Сепаратысты ў Данецкай вобласці працягваюць супраціў, нягледзячы на ўльтыматум Кіева. Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі.

Нагадаем, людзі, якія называюць сябе народным апалчэннем, захапілі адміністрацыйныя будынкі ў шэрагу гарадоў паўднёвага ўсходу Украіны — Славянску, Горлаўцы, Краматорску.

korrespondent.net