Пан Гі Мун: адпраўка міратворцаў ААН ва Украіну цяпер немагчымая
Адпраўка міратворчых сіл ва Украіну ў цяперашні момант немагчымая. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў раней у тэлефоннай размове з Пан Гі Мунам прапанаваў правесці сумесную з міратворцамі ААН аперацыю на ўсходзе краіны.
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што «ідэя Кіева запрасіць міратворцаў ААН» удзельнічаць у супрацьпраўных дзеяннях ва Украіне «не лезе ні ў якія вароты».
«Цяпер пасылаць войскі мне не здаецца вельмі дарэчным», — заявіў Пан Гі Мун у інтэрв'ю мексіканскаму выданню Reforma.
Для адпраўкі «блакітных касак» у рэгіён патрэбен мандат Рады бяспекі ААН, нагадаў ён. «Без дакладнага мандата і дазволу Рады бяспекі я не магу прыняць ніякіх дзеянняў", — сказаў генеральны сакратар.
Мітынгі прыхільнікаў федэралізацыі з сакавіка праходзяць на ўсходзе Украіны — у Данецку, Харкаве і Луганску. Пазней пратэсты распаўсюдзіліся яшчэ на цэлы шэраг гарадоў Данецкай вобласці. Улады Украіны пачалі шырокамаштабную спецаперацыю з прыцягненнем арміі. Найбольш моцным супрацьстаянне пратэстуючых і сілавікоў было на поўначы Данецкай вобласці: у Славянску і ў Краматорску. У Краматорску сілавікі занялі аэрапорт, выцесніўшы адтуль мітынгоўцаў.