У Снежным на Данеччыне з'явілася чарговая партыя расійскіх спецназаўцаў (дадалося відэа)
Сёння ноччу на чатырох КАМАЗа тэрарысты правезлі на тэрыторыю Украіны каля 100 кадравых вайскоўцаў РФ, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook камандзір батальёна "Азоў" Яраслаў Ганчар.
"Тэрарысты рыхтуюць Снежнае пад апорны пункт. Ужо другі дзень ідуць актыўныя фартыфікацыйныя работы. На дахах ПЗРК і снайперы (былы будынак пагранзаставы, магазін "Фуршэт" на Леніна і
іншыя будынкі). Паміж блокпостамі капаюць акопы. Вакол горада
ўсталявалі кулямёты "Уцёс" і 120-цімілімітровыя самаходкі.
Сёння ноччу з 2 да 3 гадзінаў
калона з чатырох КАМАЗаў, тых, што ўчора ўвайшлі, ездзіла ў Новую Надежду (РФ), дзе ўзялі на борт каля 100 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі гэта — кадравыя вайскоўцы РФ!!! У суправаджэнні двух нашых здраднікаў гэтыя 4 КАМАЗа з расійскім спецназам прыехалі ў
Снежнае. Іх задача — дыверсійная праца.
Гэтага яшчэ не дастаткова, што б прыступіць да абароны нашай мяжы??? Што яшчэ павінна здарыцца? Пачакаем пакуль танкі прыедуць???", — з гораччу напісаў камбат Яраслаў Ганчар.