У Вільні збіраюцца ўвесці падатак «на падушку»

Турыстам, якія прыехалі ў Вільню, у будучыні прыйдзецца больш плаціць за гатэль — у сталіцы плануюць увесці падатак «на падушку». Такі падатак на літоўскіх курортах за кожную ноч павінны плаціць усе, хто адпачывае.



2lita.jpg

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што гэтыя грошы пойдуць у фонд маршрутаў, якія плануюць стварыць.

«Мы сустракаліся з Літоўскай асацыяцыі гатэляў і рэстаранаў, якая ясна сказала, што яны схільныя абмяркоўваць гэтае пытанне, калі ўсё будзе праходзіць у недыскрымінацыйных умовах і калі гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для прыцягнення турыстаў і ў гэтым будзе ўдзельнічаць мэрыя. Мне гэта здаецца лагічным», — сказаў DELFI мэр.

Паводле яго слоў, канчатковага пагаднення па гэтым пытанні пакуль няма.

На яго думку, гэтая плата можа з’явіцца з наступнага года, але спачатку трэба вызначыцца, у якой юрыдычнай форме будзе дзейнічаць фонд.

На сённяшні дзень падатак «на падушку» спаганяюць ў Друскінінкай, Бірштонас (па 0,58 еўра) і Паланзе (0,3 еўра).