У ЗША назвалі канструктыўнымі перамовы Нуланд з Сурковым па Данбасу

Памочнік дзяржсакратара ЗША і памочнік прэзідэнта РФ абмеркавалі сітуацыю на ўсходзе Украіны. Сустрэча прайшла пад Калінінградам, паколькі Суркоў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС.



0_18659093_303_00.jpg

Памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд у пятніцу, 15 студзеня, правяла перамовы з памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым аб сітуацыі на ўсходзе Украіны. Сустрэча прайшла ў Калінінградскай вобласці. Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента Джон Кірбі назваў перамовы "канструктыўнымі". Паводле яго слоў, бакі "абмеркавалі неабходнасць поўнай імплементацыі мінскіх дамоўленасцей у цесным узаемадзеянні з іншымі ўдзельнікамі нармандскага фармату — Украінай, Германіяй і Францыяй".

"Адбыліся даволі грунтоўныя, канструктыўныя і карысныя кансультацыі. Гэта быў свайго роду мазгавы штурм па пошуку кампрамісаў для рэалізацыі мінскіх пагадненняў", — заявіў Суркоў у пятніцу ўвечары журналістам.

Агенцтва AFP адзначае, што сустрэча прайшла ў Расіі, паколькі Суркоў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.

Паводле: Deutsche Welle