Удзельнікі Марша незалежнасці ў Варшаве напалі на амбасаду Расіі

Марш незалежнасці, які праходзіў у Варшаве 11 лістапада, скончыўся масавымі беспарадкамі і сутычкамі з паліцыяй. Удзельнікі шэсця ў цэнтры польскай сталіцы, арганізаванага польскімі нацыяналістычнымі і праварадыкальнымі  арганізацыямі, праходзячы міма амбасады Расіі, закідалі яе камянямі, петардамі і бутэлькамі, спалілі будку ахоўнікаў. 



warszaw.jpg

Дэманстранты на чале маршу скандавалі: «Бі сярпом, бі молатам чырвоную галоту!» З такім крыкам да брамы расійскай амбасады падыйшлі дзясяткі агрэсіўна настроеных пратэстоўцаў у масках. Яны спрабавалі атакаваць будынак. 

Калі ў іх не атрымалася патрапіць на тэрыторую амбасады, у яе паляцелі камяні, фаеры і кактэйлі Молатава. Загарэлася будка ахоўнікаў. На шчасце, саміх ахоўнікаў у ёй не было. Аднак у шпіталь патрапілі чацвёра супрацоўнікаў амбасады, параненыя ў сутычцы з хуліганамі.

З гэтай нагоды Радаслаў Сікорскі, міністр замежных спраў Польшчы, напісаў у сваім твітары: «Нацыяналістычна настроеныя бандыты, якія парушылі недатыкальнасць амбасады, зганьбілі нас перад астатнім светам. Гэта злачынства і сорам, а не  патрыятызм».

Па матэрыялах польскіх СМІ