Украіна. Арыштаваны суддзя, які здымаў порна

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) арыштавалі скандальна вядомага суддзю Ігара Зварыча. Ігар Зварыч — львоўскі суддзя, які быў затрыманы органамі ў мінулую восень падчас спробы ўзяць хабар. Пры вобшуку ў яго кабінеце знайшлі некалькі мільёнаў долараў і касеты з запісамі эратычнага відэа. Фільмы здымаў сам Зварыч, а акцёрамі ў ягоных стужках былі наведвальнікі або супрацоўніцы суду. Аднак на гэтым скандал не закончыўся: Зварыча, які заявіў, што ён хворы, перавялі з турмы ў шпіталь, адкуль ён збег два месяцы таму і быў злоўлены толькі зараз на даху свайго дома ва Львове.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) арыштавалі скандальна вядомага суддзю Ігара Зварыча. Ігар Зварыч — львоўскі суддзя, які быў затрыманы органамі ў мінулую восень падчас спробы ўзяць хабар. Пры вобшуку ў яго кабінеце знайшлі некалькі мільёнаў долараў і касеты з запісамі эратычнага відэа. Фільмы здымаў сам Зварыч, а акцёрамі ў ягоных стужках былі наведвальнікі або супрацоўніцы суду. Аднак на гэтым скандал не закончыўся: Зварыча, які заявіў, што ён хворы, перавялі з турмы ў шпіталь, адкуль ён збег два месяцы таму і быў злоўлены толькі зараз на даху свайго дома ва Львове. Сам Зварыч адразу прыдумаў наступную версію падзей: ён са шпіталя не ўцякаў, яго выкралі і два месяцы трымалі ў падвале, вымагаючы тры мільёна долараў. Аднак Зварыч, з яго слоў, здолеў неяк збегчы. І толькі ён хацеў накіравацца ў пракуратуру, як прыйшлі супрацоўнікі СБУ. У Генпракуратуры іншая версія. Зварыч нейкі час быў у Кіеве, дзе шукаў падтрымку сярод вышэйшых функцыянераў краіны, а калі зразумеў, што дапамогі не будзе, вярнуўся дахаты, дзе і трапіў у пастку.
Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)