Украіна. Асоба міністра адукацыі выклікала пратэсты

Не паспеў прэм’ер Азараў прадставіць новы кабінет міністраў, як у краіне пачаліся пратэсты супраць прысутнасці ў ім некаторых асобаў. Больш за ўсё не задаволена Заходняя Украіна. Мясцовай грамадскасці не падабаецца асоба, якая будзе адказваць за адукацыю і культуру. Азараў паставіў на гэта месца алігарха Дзмітрыя Табачніка. Апошні, аднак, вядомы таксама як прыхільнік надання рускай мове статусу дзяржаўнай і рэвізіі цяперашняй версіі гісторыі Украіны. Шэраг грамадзянскіх арганізацый Цярнопальскай вобласці ўжо абвясцілі збор подпісаў пад патрабаваннем адстаўкі новага міністра.

Не паспеў прэм’ер Азараў прадставіць новы кабінет міністраў, як у краіне пачаліся пратэсты супраць прысутнасці ў ім некаторых асобаў. Больш за ўсё не задаволена Заходняя Украіна. Мясцовай грамадскасці не падабаецца асоба, якая будзе адказваць за адукацыю і культуру. Азараў паставіў на гэта месца алігарха Дзмітрыя Табачніка. Апошні, аднак, вядомы таксама як прыхільнік надання рускай мове статусу дзяржаўнай і рэвізіі цяперашняй версіі гісторыі Украіны. Шэраг грамадзянскіх арганізацый Цярнопальскай вобласці ўжо абвясцілі збор подпісаў пад патрабаваннем адстаўкі новага міністра. Яны таксама падазраюць, што прызначэнне Табачніка пацягне за сабой вяртання савецкіх стандартаў адукацыі, прынамсі новы міністр кажа пра адмену сістэмы тэстаў і вяртання ўступных іспытаў у ВНУ. Застаецца дадаць, што супрацьстаянне Табачніка з супольнасцю Заходняй Украіны цягнецца не першы год. У 2004 годзе адна з львоўскіх арганізацый спрабавала засудзіць Табачніка за тое, што ён назваў Галіцыю часткай гістарычнай Польшчы.
Па матэрыялах «Захід» (Украіна)