Украіна. Юшчанка хоча пярсцёнак Мазепы

Віктар Юшчанка, які хутка пакідае пасаду прэзідэнта Украіны, працягвае здзіўляць сваімі ўчынкамі. Ён масава ўзнагароджвае чыноўнікаў медалямі і ардэнамі. А зараз Юшчанка марыць стаць уладальнікам пярсцёнка Мазепы. Маецца на ўвазе пярсцёнак, які ў 1932 годзе ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі падараваў львоўскаму пісьменніку Богдану Лепкаму за напісанне трылогіі «Мазепа». Нягледзячы на тое, што ніякай гістарычнай каштоўнасці пярсцёнак не мае (яго і зрабілі ў тым жа 1932 годзе), Лепкі вельмі даражыў ім.

Віктар Юшчанка, які хутка пакідае пасаду прэзідэнта Украіны, працягвае здзіўляць сваімі ўчынкамі. Ён масава ўзнагароджвае чыноўнікаў медалямі і ардэнамі. А зараз Юшчанка марыць стаць уладальнікам пярсцёнка Мазепы. Маецца на ўвазе пярсцёнак, які ў 1932 годзе ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі падараваў львоўскаму пісьменніку Богдану Лепкаму за напісанне трылогіі «Мазепа». Нягледзячы на тое, што ніякай гістарычнай каштоўнасці пярсцёнак не мае (яго і зрабілі ў тым жа 1932 годзе), Лепкі вельмі даражыў ім. Справа ў тым, што УНР патрабавала ад пісьменніка, каб ён перад смерцю перадаў той пярсцёнак асобе, якую ён лічыць самым вялікім патрыётам Украіны. Сам Лепкі, праўда, не паспеў распарадзіцца пярсцёнкам: яго канфіскавалі савецкія ўлады ў 1939 годзе. У 1996 годзе нацыяналісты зрабілі копію пярсцёнка і аднавілі традыцыю. Першым яго ўладальнікам стаў заснавальнік Украінскага народнага руху пісьменнік Іван Грач. Па логіцы, ён мусіў насіць яго да смерці. Аднак зараз ва ўкраінскай прэсе пачалася кампанія за тое, каб перадаць пярсцёнак Віктару Юшчанку як асобе, якая «заклала фундамент нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы еўрапейскай мадэлі». Ужо з’явіўся адкрыты ліст да Грача, падпісаны многімі вядомымі асобамі. Але Грач, між тым, адмовіўся аддаваць пярсцёнак.
Па матэрыялах «Україна молода» (Украіна)