Украіна. Сасіскі супраць Януковіча

Нават гастранамічныя прадукты пачалі набываць ва Украіне палітычны падтэкст. Усё пачалося з таго, што на днях прэм’ер-міністр Мікола Азараў заявіў пра тое, што адмаўляецца ад «кілбасы і сасісак» з-за іх кепскай якасці і пераходзіць на натуральныя прадукты. Пры гэтым ён дадаў, што «ў тых прадуктах можа быць усё што заўгодна. Таму мы разам пазмагаемся за якасць прадуктаў». Адразу як па камандзе апазіцыя пачала выкарыстоў­ваць сасіскі як сімвал пратэсту.

Нават гастранамічныя прадукты пачалі набываць ва Украіне палітычны падтэкст. Усё пачалося з таго, што на днях прэм’ер-міністр Мікола Азараў заявіў пра тое, што адмаўляецца ад «кілбасы і сасісак» з-за іх кепскай якасці і пераходзіць на натуральныя прадукты. Пры гэтым ён дадаў, што «ў тых прадуктах можа быць усё што заўгодна. Таму мы разам пазмагаемся за якасць прадуктаў». Адразу як па камандзе апазіцыя пачала выкарыстоў­ваць сасіскі як сімвал пратэсту. Так, 14 снежня, на дзень нараджэння Юрыя Луцэнкі, былога лідара аранжавай рэвалюцыі, які сядзіць у турме, родныя падаравалі яму вялікую партыю баварскіх сасісак. Увогуле, заява Азарава яўна не дабавіла яму пунктаў папулярнасці. «Як Азараў можа вырашаць глабальныя праблемы, калі ён не здольныя навесці парадак у вытворчасці сасісак. Горка і смешна», — піша вядучы апазіцыйны медыя-рэсурс «Украінская праўда».
Паводле ўкраінскай прэсы