Украіна. Колькі трэба дзён незалежнасці?
Група дэпутатаў украінскіх правых партый падала праект закона, якім прапануе перанесці свята незалежнасці на 22 студзеня.
У гэты дзень у 1918 годзе кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) абвясціла Універсал, паводле якога аднаўлялася дзяржаўнасць украінскай нацыі.
Менавіта гэтую дату, упэўненыя ініцыятары законапраекту, і варта называць сапраўдным днём незалежнасці.
Пры гэтым адмаўляцца ад 24 жніўня, у які цяпер святкуецца Дзень незалежнасці, яны таксама не збіраюцца, прапануючы перайменаваць яго ў «Дзень аднаўлення дзяржаўнасці».
Ідэя не выклікала захаплення, паколькі ў выпадку паўстання новага свята студзень ператворыцца ў парад святаў: да двух выходных — 1 і 7 студзеня — дадасца яшчэ і нерабочы дзень 22 студзеня. Калі ж улічыць, што святкаваць ва Украіне пачынаюць з 25 снежня, паўнавартасная праца ў краіне спыніцца на месяц.
Зрэшты, нават сярод нацыяналістаў хапае праціўнікаў рэформы святочнага календара, паколькі «ваенны парад у гонар незалежнасці ўзімку не будзе выглядаць вельмі прыгожа».
Паводле ўкраінскай прэсы