Украіна. Упершыню не будзе тэставання па рускай мове
У 2018 годзе ва Украіне тэставання па рускай мове не будзе. З пераліку прадметаў, што будуць здаваць украінскія выпускнікі ў 2018 годзе, выключылі рускую мову.
Такой дысцыпліны няма ў зацверджаным загадзе Міністэрства адукацыі і навукі Украіны наконт іспытаў для знешняга незалежнага ацэньвання (ЗНА).
Справаздача, апублікаваная на афіцыйным сайце Украінскага цэнтра ацэньвання якасці адукацыі, паказвае, што на ЗНА па рускай мове ў 2017 годзе зарэгістраваліся толькі 3381 чалавек (1,4% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў ЗНА).
Самай папулярнай руская мова была ў Данецкай вобласці. Зрэшты, усё ж гэта невялікі працэнт: 6,63% людзей захацелі здаваць тэставанне па гэтай дысцыпліне.
Менш за ўсё жадаючых здаваць рускую мову было ў Івана-Франкоўскай вобласці — 0,12%.
Паводле life.pravda.com.ua