Украіна. Будзе свята вышыванкі
Група дэпутатаў ад украінскага нацыяналістычнага аб’яднання «Свабода» зарэгістравала ў Вярхоўнай радзе законапраект аб усталяванні агульнадзяржаўнага свята — «Дзень украінскай вышыванкі».

Шанаваць кашулі нацыяналісты прапаноўваюць штогод у другую нядзелю мая. Дзень вышыванкі хочыць аб’яднаць з Днём маці. «У аб’яднанні двух святаў — Дня маці і Дня ўкраінскай вышыванкі — шмат сімвалічнага, — гаворыцца ў тлумачэнні да законапраекта. — Вышыванка ва ўкраінцаў заўсёды асацыюецца з маці. Менавіта маці майструе дзіцяці першую вышыванку, перадаючы яму разам з узорам украінскую душу, слова».
Цяжка сказаць, як адрэагуе на прапанову парламент, большасць дэпутатаў якога складаюць прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў. У бела-блакітных вышыванка асацыюецца хутчэй з апазіцыяй. Дэпутаты ад апазіцыйных партый, якія супрацьстаяць Партыі рэгіёнаў, часта калектыўна прыходзяць у залу пасяджэнняў апранутыя ў вышыванкі.
Паводле ўкраінскай прэсы