Украіна чакае ад свету пашырэння санкцый, калі Расія не сыдзе з Крыму (ВІДЭА)
Украіна чакае ад сусветнай супольнасці пашырэння санкцый у дачыненні да РФ, калі расійская ўлада не будзе выконваць Мінскія дамоўленасці і не сыдзе з Крыму.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка чакае ад сусветнай супольнасці рашэння пра пашырэнне санкцый, калі Расія не будзе выконваць Мінскія пагаднення і не сыдзе з Крыму.
"Еўрапейскі Саюз зараз праходзіць праз важнае выпрабаванне, таму што яны кажуць пра грошы, і Расія кажа пра грошы, пра цану санкцый і гэтак далей. А з Украінай Еўрапейскі Саюз гаворыць пра
каштоўнасці, і гэта — дзве зусім розныя плоскасці: каштоўнасці і грошы. І я абсалютна ўпэўнены, што Еўрапейскі Саюз і лідэры краін-членаў пройдуць гэта выпрабаванне. А чаго чакаем мы? Мы
чакаем, што ЕС захавае адзінства, і гэта адзінства будзе не толькі ўнутры ЕС. Што ўвесь свет прадэманструе адзінства: са Злучанымі Штатамі, Канадай , Японіяй, Аўстраліяй, Швейцарыяй ... Каб увесь
свет аб'яднаўся і паказаў адказнае стаўленне. Мы чакаем вельмі моцную заяву на адрас Расіі, што ў выпадку, калі яна не будзе выконваць Мінскія дамоўленасці і не вызваліць Крым, санкцыі
працягнуць або пашыраць", — адзначыў Парашэнка.