Украіна. Януковіч не любіць партызан

У Кіеве напаляюцца эмоцыі вакол фігуры Сідара Каўпака — напэўна, самага вядомага прасавецкага ўкраінскага партызана часоў Другой сусветнай вайны. У 1943 годзе яго атрад прайшоў амаль 2000 кіламетраў з Сумскай вобласці да Карпат, што спецыялісты па гісторыі партызанкі называюць феноменам.  



16.png

Сідар Каўпак

Тым больш дзіўна, што сёння Партыя рэгіёнаў адмаўляецца на дзяржаўным узроўні святкаваць 70-годдзе рэйду. Ініцыятыва была прадстаўлена на разгляд Вярхоўнай Рады яшчэ ў маі, аднак дастатковай колькасці галасоў у падтрымку пастановы не знайшлося. Не хапіла 15 галасоў менавіта з боку партыі ўлады.

Пазней Партыя рэгіёнаў заваліла яшчэ адну спробу разгледзець пытанне. Цяпер шэраг грамадскіх арганізацый патрабуюць зноў вынесці пытанне на разгляд Рады, хаця ніякіх гарантый, што бела-сінія будуць галасаваць «за» няма.

Адзіная версія таго, чаму Януковіч сабатуе Каўпака, — страх перад тым, што ўрачыстасці будуць выкарыстаныя прарасійскай апазіцыяй для крытыкі дамовы аб будучай асацыяцыі Украіны і ЕС, якую ўкраінскі гарант павінен падпісаць у лістападзе.

Сапраўды, сярод лабістаў юбілею — выключна панславянскія арганізацыі. Застаецца дадаць, што ў тым паходзе Каўпака ўдзельнічалі і беларусы з Палесся.

Паводле ўкраінскай прэсы