Украіна, Расія і АБСЕ пачалі дзяліць буферную зону на Данбасе
Кіраўнікі ўкраінскага і расійскага ваенных ведамстваў і прадстаўнікі АБСЕ сустракаюцца для вызначэння межаў буфернай зоны на Данбасе.
Пра гэта паведамляе Reuters, — піша "Украинская правда"
Паводле інфармацыі агенцтва, сустрэча праходзіць на поўнач ад Данецка.
Туды з'ехаліся прадстаўнікі Украіны і 76 прадстаўнікоў Расіі і АБСЕ.
Мэтай сустрэчы з'яўляецца вызначэнне межаў буфернай зоны, за якую ўкраінскія ваенныя і баевікі адвядуць цяжкае ўзбраенне.
Як вядома, удзельнікі трохбаковай кантактнай групы ў Мінску 19 верасня дамовіліся пра стварэнне 30-кіламетровай буфернай зоны па лініі фронту на Данбасе.
Украінскія ваенныя і баевікі павінны адвесці сваё цяжкае ўзбраенне на 15 кіламетраў кожны ў свой бок ад лініі фронту.
На Данбасе афіцыйна доўжыцца перамір'е з 5 верасня, калі ў Мінску падпісалі пратакол аб спыненні агню.