Fitch: Расійская эканоміка ў другім паўгоддзі ўвойдзе ў тэхнічную рэцэсію

Расійская эканоміка можа ўвайсці ў тэхнічную рэцэсію ў другім паўгоддзі 2014 года, лічыць старэйшы дырэктар аналітычнай групы міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch па рэйтынгах еўрапейскіх краін з развіваючай эканомікай Пол Роўкінс.



recesia.jpg

На думку эксперта, звальванне эканомікі Расіі ў рэцэсію ў другім паўгоддзі 2014 года “цалкам магчыма” на фоне санкцый, якія выклікалі складанасці з прыцягненнем фінансавання, а таксама скарачэнне міжнародных рэзерваў. Пры гэтым Fitch прагназуе адток капіталу з РФ у 2014 годзе — 120 млрд. долараў, а ў 2015 годзе — 100 млрд. долараў.

На думку эксперта, рост расійскай эканомікі можа аднавіцца ў 2015 годзе, калі далейшага ўзмацнення жорсткасці санкцый не адбудзецца. У выпадку новых санкцый стагнацыя эканомікі можа зацягнуцца. Пры гэтым рэйтынгавыя дзеянні Fitch ў дачыненні да Расіі залежаць ад развіцця падзей вакол украінскага крызісу, а таксама паслаблення або ўзмацнення жорсткасці санкцый, дадаў Роўкінс.

Для даведкі: тэхнічная рэцэсія — зніжэнне ВУП альбо адмоўны ВУП напрацыгу двух кварталаў запар.

АФН