«Стратэгія-2020» Парашэнкі (графіка)
Мэта рэформаў на бліжэйшыя 5-6 гадоў — еўрапейскія стандарты жыцця і годнае месца Украіны ў свеце.
Перад пачаткам прэс-канферэнцыі кіраўніка Украіны журналістам раздалі кароткую вытрымку з праграмы прэзідэнта Пятра Парашэнкі пад назвай «Стратэгія-2020».
Мэта рэформаў на бліжэйшыя 5-6 гадоў — еўрапейскія стандарты жыцця і годнае месца Украіны ў свеце. Лозунг рэформаў Парашэнка — «Годнасць, свабода, будучыня».
Згодна з планам прэзідэнта, асноўныя напрамкі рэформаў наступныя: абнаўленне улады і антыкарупцыйная рэформа; Судовая рэформа: рэформа праваахоўных органаў; рэформа сістэмы нацбяспекі і абароны; падатковая рэформа; рэформаў сістэмы аховы здароўя; дэцэнтралізацыя ўлады.
Таксама прэзідэнт прапануе дзве дзяржаўныя праграмы — энерганезалежнасці і папулярызацыі Украіны ў свеце.
Паводле прэс-рэлізу, аб'ём прамых замежных інвестыцый ва Украіну таксама павінен вырасці з 2015 па 2020 — да $40 млрд.