Торт «Рашэн» ідзе ў палітыку
З-за забаронены ў Расіі кандытарскай прадукцыі кампаніі «Рашэн», цукеркі і торты, здаецца, пачалі набываць палітычны сімвалізм. Актывісты ўкраінскай партыі «Братэрства» закідалі «Кіеўскімі тортамі» аддзяленне «Ашчаднага банку Расіі» ў Кіеве.
На відэа, апублікаваным на сайце «Братэрства», паказана, як актывісты наносяць на торты надпісы «Смерць маскалям», «Бандэра», «Брацтва» і «Палоній Пуціну». Пасля гэтага актывісты з закрытымі тварамі падыходзяць да офіса «Ашчадбанка Расіі» і кідаюць торты ў шкляную вітрыну.
Свае ўчынкі «браты» патлумачылі наступным чынам: «Масква накладае забарону на ўкраінскую кандытарку, не жадаючы, каб свабодны свет, флагманам якога з'яўляецца Украіна, асацыяваўся ў маскалёў з чымсьці салодкім».
«Братэрства» таксама патрабуе ад украінскай улады адэкватнага адказу на маскоўскую эканамічную агрэсію. «У першую чаргу неабходна зашчаміць філіялы іх фінансавых устаноў ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні.
Нягледзячы на тое, што ўкраінская грамадскасць у новай кандытарскай вайне ў большасці на баку Кіева, акцыю «Братэрства» абывацелі не зразумелі. На інтэрнэт-форумах лічаць, што кідацца кіеўскімі тартамі, якія каштуюць як мінімум каля 80–90 грыўняў (90 тысячы рублёў) нейкае, даступнае толькі багатым людзям, дзівацтва.
Паводле ўкраінскай прэсы