Украіна. У Станіцы ў слоік з мёдам заклалі выбухоўку і пачаставалі вайскоўцаў: 1 загінулы, 3 цяжкапараненых

Невядомы дзядуля прынёс выбухоўку на блокпост байцоў АТА. 



384583284.jpg

На блокпосце здэтанавала выбухоўка ў Станіцы Луганскай у выніку дыверсіі на блокпосце сіл АТА, загінуў адзін баец, яшчэ трое былі цяжка паранены. Аб гэтым паведамляецца на сайце кіраўніка Луганскай аблдзяржадміністрацыі Генадзя Маскаля.

"Аб 14-й гадзіне на блокпост (які размешчаны ў крайняй кропцы пасёлка каля берага Северскага Донца, за якім — кантралюемая "ЛНР" тэрыторыя) прыйшоў нейкі дзядуля, які назваўся мясцовым жыхаром, падараваў вайскоўцам 3-літровы слоік мёду, падзякаваў ім за службу і пайшоў прэч. Калі салдаты вырашылі паспрабаваць мёд, банка выбухнула (унутры было закладзена выбуховае прыстасаванне)", — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку дыверсіі загінуў вайсковец, яшчэ трое атрымалі цяжкія раненні. "Выпадак у станіцы чарговы раз пацвярджае, што тэрарысты ў супрацьстаянні з нашымі сілавікамі не грэбуюць ніякімі метадамі. Яны спрабуюць не толькі забіць ці пакалечыць вайскоўцаў такімі непрыемнымі спосабамі, але і выклікаць недавер паміж імі і мясцовым насельніцтвам", — адзначыў Маскаль.

tsn.ua