Украіна ў траўні можа атрымаць бязвізавы рэжым з ЕС
Ужо да сярэдзіны траўня Украіна і Грузія маюць шанцы заключыць візавае пагадненне з Еўрасаюзам.

"Украіна і Грузія маюць шанцы заключыць візавае пагадненне з Еўрасаюзам ўжо да траўня", — гаворыцца ў паведамленні Deutsche Welle са спасылкай на крыніцы ў Еўракамісіі.
Абедзве дзяржавы спачатку павінны выканаць шэраг патрабаванняў Бруселя.
Раней ва ўрадавых колах Германіі некалькі астудзілі надзеі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі на тое, што Украіна атрымае цалкам бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам на саміце краін ЕС з усходнімі дзяржавамі-партнёрамі ў сярэдзіне траўня ў Рызе. Крыніцы адзначалі, што перамовы на гэтую тэму вядуцца, аднак, наколькі далёка яны рушаць да траўня, прадказаць немагчыма.
Прадстаўнікі Еўракамісіі таксама не раз падкрэслівалі, што візавыя дамовы з дзвюмя краінамі яшчэ зусім не ўзгодненыя.