Украінская «камандзіроўка» 247-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ

Расія заяўляе пра парушэнне нормаў міжнароднага права і пра «нажы ў спіну» у кантэксце збітага Турцыяй Су-24, адначасова забываючыся на тое,
колькі разоў сама парушала нормы гэтага права ў адносінах да Украіны.



Таму мы, міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm, будзем і далей выкрываць гібрыдна-тэрарыстычную дзейнасць расійскіх акупацыйных войскаў і, у прыватнасці, кадравых падраздзяленняў ПДД РФ ва Украіне, наяўнасць якіх Крэмль баязліва адмаўляе.

 

Гэтым разам, у  поле нашага зроку трапіў «заблукалы» жаўнер-кантрактнік Рустам Жумбакаў (архіў профілю, архіў фотаальбома, архіў кантактаў) з 247-га дэсантна-штурмавога палку (ДШП) з складу 7-й паветрана-дэсантнай дывізіі (ПДД) — в/ч 54801, мейсца дыслякацыі г.Стаўрапаль. Рустам родам з Омска, новы 3-х гадовы вайсковы кантракт падпісаў у 2013 годзе, а да канца 2012 года служыў у іншым падраздзяленні, у структурах МУС РФ.

Capture 0 7 12294916_1665878330357146_4842687775183375201_n

Разгледзім непасрэдныя факты, якія наўпрост сведчаць пра удзел Р. Жумбакава ў вайне супроць Украіны.

  1. Самы цікавы момант — фота(архіў), выкладзены ў лістападзе 2014 года, у якім Жумбакаў з калегамі пазуюць на тле часовага палявога стойбішча падраздзялення і тэхнікі ў зоне канфлікту. Подпіс да фота: «Дзесьці там». Звяртае на сябе ўвагу:

 

— наяўнасць традыцыйных белых ідэнтыфікацыйных павязак «свой»;

— адсутнасць апазнавальных знакаў на уніформе старога расійскага ўзору “флёра”;

— на тэхніцы выразна бачныя спецыфічныя апазнавальныя знакі ў выглядзе вялікіх белых колаў на кабінах «КамАЗ» і «Газ-66» — падобныя знакі часта выкарыстоўвалі, як акупацыйныя войскі ЗС РФ, гэтак і некаторыя часткі ЗСУ. Таксама на БРДМ-2, можна пабачыць два белыя пасы наперадзе і на бакох, якія характэрныя для ЗСУ. Каму належыць тэхніка — вызначыць ужо складана: маркаванне маглі дамаляваць і самі расійцы для правакацыяў або частка тэхнікі была захопленая. Але ў любым выпадку, падобныя ідэнтыфікацыйныя знакі выкарыстоўваліся выключна на тэрыторыі Украіны падчас  актыўнай фазы «гібрыднай» вайны.

Capture 222

  1. Яшчэ адное фота (архіў) Жумбакава выкладзенае ўжо ў верасьні 2015 году, дзе ён таксама зафіксаваны падчас баявых дзеяньняў ва Украіне: пазуе ля АГС, зноў жа адсутнасьць шаўронаў ЗС РФ, але прысутнічаюць тыя ж белыя апазнавальныя павязкі.

5 12278886_1665878250357154_2628011664408385804_n

  1. Нарэшце, групавое фота(архіў) расійскіх дэсантнікаў, выкладзенае таксама ў верасні 2015 года, у разнастайнай нестатутнай уніформе, без якіх-кольвек апазнавальных знакаў.

6 12274265_1665878260357153_2294355542290175770_n

Некаторыя іншыя фатаздымкі вайсковага злачынца Р.Жумбакава, якія сведчаць, што ён з'яўляецца вайскоўцам ЗС РФ (у архівах — 12345, 6).

8 12289746_1665878313690481_397727041935116195_n10 12316112_1665878347023811_5797306078722805637_n  13 12278731_1665878437023802_7555105291739574368_n

12 12295343_1665878420357137_1514493387543720451_n tgfg11 12274185_1665878390357140_1530065790736568240_n

Вось такія яны — чарговыя ўдзельнікі «грамадзянскае вайны ва Украіне». Рустам Жумбакаў, як і 247-ая ДШП ПДВ, папоўніць доказавую базу што да расійскіх вайсковых злачынстваў.

Зазначым, што расійскія вайсковыя злачынцы з 247-га ДШП раней ужо неаднойчы  фігуравалі ў кантэксце вайсковых дзеянняў на Данбасе ў расследаваннях InformNapalm:

 

Ідэнтыфікацыю расійскага вайсковага злачынца здзейсніў валанцёр міжнароднай супольнасці InformNapalm Мікалай Махно

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

informnapalm.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: