Украінскія міністры выступілі з заявай з нагоды рэпрэсіяў у дачыненні да беларускіх журналістаў
Сумесную заяву з нагоды рэпрэсіяў у дачыненні да журналістаў у Беларусі прынялі міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба і міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

«Увесь дэмакратычны свет прызнае сродкі масавай інфармацыі чацвёртай уладай і не ўмешваецца ў іх прафесійную дзейнасць. Наступ на свабоду слова, жыцця і здароўя журналістаў у Беларусі адкрыта парушае гэтыя базавыя прынцыпы.
Украіна рашуча стаіць на абароне дэмакратыі і свабоды журналісцкай дзейнасці і разам з міжнароднай супольнасцю асуджае наступ беларускай улады на прадстаўнікоў СМІ.
Асаблівую занепакоенасць выклікае дэструктыўная дзейнасць Расіі, якая з выкарыстаннем свайго войска прапагандыстаў цалкам ўзурпавала інфармацыйную прастору Беларусі, пазбавіўшы беларусаў права на свабодны доступ да розных крыніц інфармацыі».