Украінскія вайскоўцы прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць
Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць для выканання задач, вызначаных рашэннем Савета нацбяспекі і абароны.
Пра гэта ў жывым эфіры Першага Нацыянальнага тэлеканала Ўкраіны заявіў выконваючы абавязкі міністра абароны Міхаіл Коваль, паведамляе NEWSru.ua
"Так, на сённяшні дзень Узброеныя сілы Украіны рыхтуюцца да выканання задач, вызначаных рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны", — сказаў Коваль.
Паводле яго слоў, узброеныя сілы могуць прыступіць да дзеянняў без абвяшчэння ваеннага становішча ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі.
"Падставы для выкарыстання ўзброеных сіл", — запэўніў кіраўнік Мінабароны.
Нагадаем, выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў зацвердзіў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 13 красавіка «Аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".
Паводле "5 канала"