Украінскія войскі ўвайшлі ў Луганск
Пра гэта ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу ICTV заявіў у панядзелак увечары прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
«Баявікі пачалі дзейнічаць агрэсіўней, таму што яны адчуваюць, што хутка канец, аб якім мы ўсе так марым. Ужо ў панядзелак нават у цэнтральную частку Луганска прыйшлі некаторыя нашы
падраздзяленні. Баі ідуць ужо на вуліцах горада», — адзначыў Лысенка.
Апрача таго, добраахвотніцкі батальён «Данбас» у панядзелак увайшоў у горад Ілавайск Данецкай вобласці, там ужо вывешаны ўкраінскі сцяг. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на
старонцы батальёна ў Facebook. Разам з тым, адзначаюць у батальёне, бой працягваецца.
Пасля вызвалення Славянска Данецкай вобласці, які быў апорай сепаратыстаў, баевікі масава перамясціліся ў Данецк і Луганск.
Антытэрарыстычная аперацыя ў Данбасе працягваецца з красавіка.
Украіна прызнала групоўкі «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі і абвінаваціла Расію ў іх падтрымцы, пастаўцы зброі, цяжкай вайсковай тэхнікі і наёмнікаў.