Акунін ініцыяваў інтэрактыўную акцыю «Брысь ад Макарэвіча!»
Расійскі пісьменнік Барыс Акунін на сваёй старонцы ў Facebook пачаў акцыю ў падтрымку лідэра гурта «Машына часу» Андрэя Макарэвіча, асуджанага многімі яго калегамі за правядзенне канцэрта ў вызваленым Славянску.
«Хочацца паказаць Андрэю Макарэвічу, як шмат тых, хто на яго баку. Мне здаецца, яму гэта цяпер трэба», — напісаў Акунін.
Пры гэтым пісьменнік назваў ідыётамі праціўнікаў пазіцыі музыканта, а сваіх чытачоў заклікаў адзначаць яго пост як упадабаны ў выпадку падтрымкі Макарэвіча: «1 лайк тут прыраўноўваецца
да выказвання: «Клікушы, лакеі і проста ідыёты, брысь ад Макарэвіча!».
Адзначым, што ўсяго праз дзесяць хвілін пасля пачатку акцыі Акуніна «Брысь ад Макарэвіча» пост пісьменніка лайкнули каля 200 чалавек, а ў каментарах масава пішуць ўсяго адно
слова: «Брысь!». (На момант публікацыі матэрыялу на сайце «Новага
Часу» пост упадабала больш за 7,5 тыс. чалавек. — рэд.)
Нагадаем, што ў Расіі распачалі цкаваньне Андрэя Макарэвіча за тое, што ён выступіў з канцэртам у вызваленым украінскім Славянску. У прыватнасці, дэпутат Яўген Фёдараў ініцыяваў пазбаўленне
музыканта ўсіх дзяржаўных узнагарод за «супрацоўніцтва з фашыстамі». Канцэрт лідэра «Машыны часу» таксама жорстка асудзілі такія вядомыя дзеячы культуры РФ, як
Іосіф Кабзон, Мікіта Міхалкоў і іншыя.
nr2.com.ua