
«Безумоўна, гэта вельмі выгадны бізнэс — пераклейваць этыкеткі і зарабляць на гэтым. На гэтым будзе зарабляць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і бюджэт Рэспублікі Беларусь і губляць расійскі бюджэт. Так, можна закрыць магчымы дэфіцыт на расійскім рынку, але страты для расійскага бюджэту кампенсаваць не атрымаецца, бо ў нас празрыстыя межы з Беларуссю і Казахстанам у рамках Мытнага саюза. Адпаведна, мы быццам бы ўвялі забарону, тавары не зніклі, але тыя даходы, якія мы атрымлівалі ад цывілізаваных імпарцёраў, цяпер будуць атрымліваць не зусім цывілізаваныя, «шэрыя» і часцяком не зусім законныя элементы ў Беларусі і часткова ў Казахстане», — сказаў былы намеснік міністра эканомікі Расіі ў інтэрв'ю «Новай газеце».