
Улады Егіпта закрылі для купання ўзбярэжжа Чырвонага мора з-за пагрозы акул
- Замежжа
- 03-07-2022
Смерцяў ад нападу акулаў за апошнія дні было нават дзве.

У пятніцу непадалёк Хургады акула напала на 68-гадовую жанчыну (грамадзянку Аўстрыі) ды адкусіла ёй руку і нагу. Турыстку прывезлі ў шпіталь у вельмі цяжкім стане, пазней яна памерла.
З-за гэтай трагедыі губернатар правінцыі Чырвонага мора пастанавіў забараніць усялякую актыўнасць у водах каля ўзбярэжжа на тры дні. На пляжах вывесілі агараджальныя стужкі, якія забараняюць турыстам набліжацца да мора.
Паводле міністэрства навакольнага асяроддзя Егіпта, смерцяў ад нападу акулаў за апошнія дні было нават дзве.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: