Улады КНДР пагражаюць Аўстраліі ядзерным ударам
Улады КНДР пагражаюць Аўстраліі ўжываннем ядзернай зброі супроць гэтай краіны, калі яна прадоўжыць «слепа следаваць» палітыцы ЗША, паведамляе The Guardian са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенства КНДР.
«Калі Аўстралія і далей будзе падтрымліваць ЗША ў спробах ізаляваць і падаўляць КНДР, гэта будзе для яе крокам самагубства ў зону паражэння ядзерным ударам стратэгічных сілаў КНДР», — цытуе газета прадстаўніка мінабароны Паўночнай Карэі.
Напярэдадні кіраўніца МЗС Аўстраліі Джулі Бішап назвала ядзерныя амбіцыі КНДР «сур’ёзнай пагрозай для ўсяго свету» і заявіла пра магчымасць новых санкцыяў супраць Пхеньяну.
У красавіку па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трапма да берагоў Карэйскага паўвострава накіраваўся цяжкі атамны авіяносец ВМС ЗША Carl Vinson з некалькімі караблямі суправаджэння. У канцы сакавіка гэтая група караблёў ЗША правяла ва Усходне-Кітайскім моры супольныя манэўры з атрадам караблёў Марскіх сілаў самаабароны Японіі. Асноўнай мэтай вучэньняў была адпрацоўка ўзаемадзеяння баявых караблёў дзвюх краінаў у складзе адзінай групоўкі.
Раней тэлекампанія NBC паведаміла, што Рада нацыянальнай бяспекі ЗША прапанавала Трампу магчымыя варыянты процідзеяння ядзернай пагрозы КНДР.
Паводле svaboda.org