Кіраўнік Пентагона сумняваецца ў рэальнасці пагроз КНДР

Паўночнакарэйскія СМІ напісалі пра "надзвычай магутны прэвентыўны удар", які "ператворыць у пыл" тэрыторыю ЗША. Аднак у тым, што пагрозы КНДР на адрас ЗША сапраўдныя, Джэймс Мэціс моцна сумняваецца.

Фота КоммерсантЪ.

Фота КоммерсантЪ.

Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэціс лічыць пагрозы з боку КНДР на адрас ЗША не вартымі даверу. З такой заявай ён выступіў пасля перамоваў з кіраўніком абароннага ведамства Ізраіля Авігдорам Ліберманам.

"У тым, што тычыцца КНДР, думаю, усе мы неаднаразова чулі іх заявы, але гэтыя іх заявы паказалі сябе несумленнымі", — сказаў ён.

У чацвер паўночнакарэйскія СМІ напісалі пра "надзвычай магутны прэвентыўны ўдар", які "ператворыць у пыл не толькі імперыялістычныя захопніцкія сілы ЗША ў Паўднёвай Карэі, але і тэрыторыю саміх ЗША".

Пхеньян у нядзелю правёў спробу чарговага ракетнага запуску, якая, па дадзеных ВС ЗША, апынулася беспаспяховай — ракета ўзарвалася практычна адразу пасля старту.

Спроба новага ракетнага выпрабаванні адбылася на фоне 105-годдзя з дня нараджэння першага і "вечнага" прэзідэнта народнай рэспублікі Кім Ір Сена, што адзначалася ў суботу ў КНДР.

У Пхеньяне прайшоў маштабны ваенны парад, падчас якога, як лічаць аналітыкі, была ўпершыню прадэманстравана балістычная ракета марскога базавання.

 Паводле ТАСС