Узбекістан. Як не паехаць на бавоўну

Ва Узбекістане працягваецца збор ураджаю бавоўны. Каб сабраць яе, улады здымаюць з заняткаў студэнтаў, а таксама вывозяць на палі цэлыя працоўныя калектывы. Натуральна, шмат хто не ў захапленні ад ідэі амаль месячнай паездкі на сяло. Узбекі актыўна прыдумляюць розныя прычыны, каб не ехаць. У Самаркандскай вобласці Узбекістана зафіксаваны выпадкі, калі студэнты адпраўляюць замест сябе на бавоўну так званых мардзікораў — наёмных працоўных.

Ва Узбекістане працягваецца збор ураджаю бавоўны. Каб сабраць яе, улады здымаюць з заняткаў студэнтаў, а таксама вывозяць на палі цэлыя працоўныя калектывы. Натуральна, шмат хто не ў захапленні ад ідэі амаль месячнай паездкі на сяло. Узбекі актыўна прыдумляюць розныя прычыны, каб не ехаць. У Самаркандскай вобласці Узбекістана зафіксаваны выпадкі, калі студэнты адпраўляюць замест сябе на бавоўну так званых мардзікораў — наёмных працоўных. Схема пазбаўлення ад добраахвотна-прымусовага абавязку наступная: студэнт прапануе наёмнаму працоўнаму адправіцца на бавоўну замест яго і збіраць блізкую да сярэднестатыстычнай норму ўраджаю. За гэту паслугу мардзікор атрымлівае «сутачныя» — штосьці каля 5–7 долараў — такі сярэдні дзённы тарыф самаркандскіх наёмных працоўных. Найманне студэнтамі мардзікораў — адносна новая з’ява ў арсенале «адмазак», якія ўжываюць студэнты ВНУ і каледжаў. Звычайна студэнты імкнуліся займець медыцынскія даведкі, якія вызваляюць іх ад працоўнай павіннасці. Але сёлета дастаць такую «бронь» было няпроста. Кошт пытання — 200–300 долараў. Заўважым, летась памер «адкупных» быў меншы — каля 100 долараў. Цікава, што ад прымусовага паломніцтва на баваўняныя палі адкупляюцца не толькі маладыя, але часам і цэлыя працоўныя калектывы. Вядомы факт, калі супрацоўнікі аднаго з прадпрыемстваў, якія павінны былі ехаць на бавоўну, сабралі пэўную суму грошай і перадалі яе нейкаму спадару. З тых часоў гэта ўстанова разнарадкі на бавоўну не атрымлівае.