Узбекістан. Поўная біяметрызацыя насельніцтва
Ва Узбекістане адбываецца адна з самых абсурдных рэформаў у гісторыі не толькі краіны, аднак, напэўна, і СНД. Ідзе татальны абмен старых пашпартоў на новыя, у якіх таксама ёсць біяметрычныя дадзеныя ўладальніка.
Прычына абмену — без біяметрычнага пашпарту нікуды. Без біяметрычных пашпартоў сталі неахвотна выпускаць за мяжу, дылеры адмаўляюцца прадаваць новыя сім-карты для мабільнікаў, натарыусы не рэгіструюць здзелкі куплі-продажу кватэр, у абітурыентаў не бяруць дакументы. Больш таго, ад бюджэтнікаў і студэнтаў патрабуюць замяніць пашпарты пад пагрозай звальнення. У выніку ў аддзяленнях МУС — ажыятаж.
Самае смешнае, што пашпарт, паводле закону, можна мяняць да 2015-га года ўключна. Адзіная думка, якая ўзнікае ў экспертаў, — уладзе тэрмінова трэба грошы. Паколькі для абмену патрэбна заплаціць каля 15 долараў, у маштабе ўсёй краіны атрымліваецца салідная дапамога для бюджэту.
Паводле ўзбекскай прэсы