Ва Украіне арыштавалі маёмасць беларускіх і расійскіх нафта-газавых кампаній
Кошт гэтай маёмасці ацэньваецца ў 7,9 млрд грыўняў (прыкладна 270 мільёнаў долараў).
За час вайны ва Украіне ў расійскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавана 9,4 тысяч тон газавага кандэнсату, 94 млн м3 прыроднага газу і 1,1 тысяч тонаў нафты, паведаміў кіраўнік Кіеўскай гарадской пракуратуры Алег Кіпер.
Паводле звестак пракурора, пад арыштам цяпер знаходзяцца 808 чыгуначных вагонаў, 79 рачных суднаў, чатыры асфальтабетонныя заводы, 53 транспартныя сродкі, 87 адзінак будаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі, карпаратыўныя правы 8 кампаній, 250 банкаўскіх рахункаў 23 кампаній, восем зямельных участкаў, 36 аб'ектаў нерухомасці.
Кошт гэтай маёмасці ацэньваецца ў 7,9 млрд грыўняў (прыкладна 270 мільёнаў долараў).
Суды прынялі рашэнні аб перадачы маёмасці ва ўласнасць дзяржавы на суму звыш 3,5 млрд грыўняў, па астатняй маёмасці хадайніцтвы разглядаюцца.
Пракуроры рэкамендавалі ўкраінскай чыгунцы выкарыстоўваць арыштаваныя вагоны, пакуль будзе знойдзены кіраўнік. Арыштаваная тэхніка і аўтамабілі перададуць украінскаму войску.