Ва Украіне вывучаюць «беларускі след» забойства Шарамета

Арсен Авакаў заявіў, што ўжо праведзеныя і адбудуцца яшчэ два дадатковыя следчыя дзеянні ў сувязі з падазрэннямі аб удзеле КДБ Беларусі ў якасці патэнцыйнага заказчыка забойства.

sheremet_at_open_library_debate_140928.jpg


У інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што паводле справы аб забойстве Паўла Шарамета ўжо праведзеныя і адбудуцца яшчэ два дадатковыя следчыя дзеянні ў сувязі з падазрэннямі аб удзеле кіраўніцтва КДБ Беларусі ў якасці патэнцыйнага заказчыка забойства:
-Мы ўвесь час задаем пытанне, а які быў матыў? Мы ўбачылі адзін з матываў – беларускія спецслужбы палічылі яго «нязручным чалавекам». Пасля новага года былі праведзены следчыя дзеянні. Беларускі «таварыш» прыязджаў сюды і даў цікавыя паказанні. Далей будуць таксама цікавыя следчыя дзеянні, пазней Генпракуратура вырашыць ці варта абнародаваць гэтую інфармацыю.
Журналіст Павел Шарамет загінуў падчас выбуху ягонага аўтамабіля, які адбыўся ў цэнтры Кіева ўлетку 2016 года. Напачатку 2021 года былы «алмазавец» Ігар Макар прадставіў аўдыязапіс, на якім імаверна чуваць як колішні кіраўнік КДБ Беларусі Зайцаў абмяркоўвае забойства журналіста.
polskieradio.pl