Ва Украіне затрымалі беларуса, якога шукаў Інтэрпол

Украінскія памежнікі 26 снежня затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку за разбойны напад.

interpol_1.jpg


"У пункт пропуску Выступовічы на ​​ўезд ва Украіну прыбыў аўтамабіль Volkswagen з 46-гадовым пасажырам, грамадзянінам Беларусі. Падчас ажыццяўлення пагранічнага кантролю ў дачыненні да згаданай асобы спрацавала міжнародная база дадзеных Інтэрпола. Як высветлілася, замежніка шукаюць праваахоўныя органы Германіі за разбойны напад", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ГПСУ.
Затрыманага перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны.