Варшава рыхтуецца да гадавіны Смаленскай авіякатастрофы

Большасць мерапрыемстваў адбудзецца на плошчы перад Прэзідэнцкім палацам.

Photo:PAP/Leszek Szymański

Photo:PAP/Leszek Szymański


У нядзелю, 10 красавіка, — 6-я гадавіна катастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам.
З гэтай нагоды ў Варшаве запланаваныя сходы, шэсці, урачыстасці, прысвечаныя памяці ахвяр, кінапаказы і выставы здымкаў. Найбольш мерапрыемстваў адбудзецца на плошчы перад Прэзідэнцкім палацам.
Паводле прадстаўнікоў варшаўскай мэрыі, урачыстасці не павінны ўскладніць рух на вуліцах Варшавы, паколькі раён, дзе яны запланаваныя, у выходныя дні традыцыйна выключаны з аўтамабільнага руху.
Урачыстасці перад Прэзідэнцкім палацы пачнуцца а 8.41, то бок а меркаванай гадзіне катастрофы прэзідэнцкага самалёта. А 14.30 з плошчы Трох крыжоў у напрамку палаца вырушыць шэсце. А 16.50 з прамовай выступіць прэзідэнт Анджэй Дуда, які адкрые мемарыяльную дошку, прысвечаную прэзідэнту Леху Качыньскаму.
А 19.00 у катэдры св. Ян Хрысціцеля адбудзецца імша за ахвяр Смаленскай авіякатастрофы. Пасля набажэнства ў напрамку Прэзідэнцкага палацу рушыць Марш памяці. На заканчэнне ўрачыстасцяў, каля 21.00, выступіць старшыня кіроўнай партыі „Права і Справядлівасць” Яраслаў Качыньскі — брат загінулага ў катастрофе прэзідэнта.
www.radyjo.net